|
От
|
Любитель
|
|
К
|
All
|
|
Дата
|
21.12.2005 19:27:55
|
|
Рубрики
|
WWII;
|
|
Интервью белорусского коллаборанта.
http://www.nn.by/index.php?act=view&id=158
Выборочно цитирую.
Про арест вскоре после присоединения западной Белоруссии к СССР.
Калі нас арыштавалі, мы з маці жылі ў Вялейцы (бацька быў інтэрнаваны). 13 красавіка 1940 г. з братам Яраславам пайшлі на заняткі. Раптам выклікаюць у кабінэт дырэктара, дзе нас чакае чырвонаармеец зь вінтоўкай. Павялі дахаты. Маці горка плакала, прыгаворваючы, што нас кудысьці вывозяць.
Цягніком цераз Расею даехалі ажно да Казахстану. Давезьлі да нейкага калгасу, выкінулі сярод стэпу і сказалі: «Жывіце тут як хочаце, але ў калгас мы вас не прымаем». Неяк пражылі год. Дзякуй сялянам, якія давалі магчымасьць падзарабіць на баку, каб не парушыць законаў. Мама бедавала, а мы нават у такіх антычалавечых умовах знаходзілі сабе забавы: выходзілі ў стэп і лавілі там сусьлікаў.
Про работу под немцами:
Брата забілі падпольшчыкі
Неяк да бацькі прыехалі двое знаёмых ды расказалі, што ў Менску пачынаецца беларуская справа. Роздуму не было: хуценька сабраліся, селі ў самаход — і ў сталіцу. Бацька хацеў, каб мы далей вучыліся. Паколькі сярэднія школы былі пад забаронай, ён наняў хатняга настаўніка. Але чалавека гэтага кудысьці забралі, і мы мусілі шукаць сабе іншы занятак. Я пайшоў працаваць у «Беларускую газэту», Яраслаў паступіў у фэльчарскую школу.
Амаль увесь цэнтар сталіцы ляжаў у руінах, горад быў шэрым, няветлівым. Было небясьпечна. Загінуў Яраслаў. Здарылася гэта 22 чэрвэня 1943 г. у гарадзкім тэатры, дзе падпольшчыкі падклалі бомбу.
На пачатку вайны простыя людзі яшчэ не былі апанаваныя вялікім страхам. Наадварот, шмат хто зь менчукоў, нацярпеўшыся ад Саветаў, быў задаволены зьменай улады. Аднак потым у Менску арганізавалі гета, пачаліся жорсткія рэпрэсіі супраць тых, хто падазраваўся ў сувязях з партызанамі. Стала небясьпечна выяжджаць за межы гораду — на вёсцы панавалі тыя ж партызаны.
Немцы ў рэдакцыю не заходзілі
Немцам было напляваць на беларускі нацыянальны рух і чым займаюцца іх будучыя рабы. Беларусы ўсё рабілі самі. Я таксама варыўся ў гэтым катле, аднак мой пэрсанальны ўнёсак у беларускую справу невялікі. У «Беларускай газэце» быў тэхнічным супрацоўнікам. Задача — даставіць макет газэты ў Дом друку, які месьціўся на самым ускрайку Менску, у варшаўскім напрамку ля могілак. Штотыдзень праходзіў пехатою праз увесь горад, і толькі ў апошні год свайго панаваньня немцы пусьцілі трамваі.
Фармальна функцыі галоўнага рэдактара выконваў Уладзіслаў Казлоўскі, які і насіў артыкулы ў нямецкую камэндатуру, быццам спрачаўся зь яе чыноўнікамі. Але сапраўдны рэдактар — Антон Адамовіч — лічыў, што Казлоўскі зьвязваецца зь немцамі, і часта зь ім з гэтай прычыны сварыўся. Той адказваў, што перад цэнзурай бясьсільны.
Рэдакцыя наша месьцілася на вуліцы Інтэрнацыянальнай, каля касьцёлу. Насупраць быў будынак радыё. Рэдакцыя «Беларускай газэты» была цэнтрам беларускасьці ў Менску, да нас часта заходзілі людзі, якія прыяжджалі з правінцыі. Немцы ж у пакоі рэдакцыі не заходзілі ніколі, зь імі газэта сутыкалася толькі на апошнім этапе — пры цэнзуры.
Наіўныя спадзевы
Ад Кубэ ў Беларусі мала што залежала. Усім запраўлялі войска ды СС, а ён вельмі злаваў, калі нешта рабілася безь яго ўказаў. Акружыўся мясцовымі дзяўчатамі, адна зь якіх яго ўрэшце і забіла.
Вайна стала цяжкім выпрабаваньнем для бацькоў. Яны шчыра спадзяваліся зрабіць нешта на карысьць Беларусі. Я бачыў бацькоўскае напружаньне, але сваімі думкамі з сынамі яны не дзяліліся. Мы не былі зь імі ў блізкіх адносінах: яны рабілі сваю справу, мы — сваю. Мае бацькі, як і іншыя беларускія патрыёты, у нацыянальным пытаньні аказаліся людзьмі наіўнымі. З самага пачатку вайны было зразумела, што нічога добрага для Беларусі немцы не рыхтуюць.
Пасьля выезду на Захад наша сям’я спачатку спынілася ў Бэрліне. Я ўладкаваўся ў газэту «Раніца», дзе рабіў прыкладна тое ж, што і ў Менску. Жыцьцё было нуднае, адзінае, што цешыла, — памеры гораду. Пры жаданьні заўсёды было куды пайсьці. У лютым 1945 г. адбыўся вялікі амэрыканскі налёт: зьнішчана было амаль усё, але мы цудам засталіся жывыя. Выехалі з мамай у Баварыю. У баварскім Амбэргу спрабавалі ўладкавацца на працу праз «арбайтсамт», але ніякай працы не знайшлося. Пасялілі нас у нейкай школе, дзе мы спалі на падлозе, выдалі харчовыя карткі. Жылі ціха, спакойна, нават вайскоўцаў ня бачылі. У красавіку 1945 году прыйшлі амэрыканцы.
Далее идут оффтопичный и малоинтересный рассказ про жизнь в Америке. Под конец "лягнули" Лукашенко:
Афіцыйныя ўлады ў Менску па сёньняшні дзень нават не прызнаюць маю маці як паэтку, грамадзкую дзяячку, якая ўнесла ўклад у гісторыю краіны. Крыўдна, але на Радзіме мы застаёмся «фашысцкімі калябарантамі».
Странно, да?