|
От
|
Несцерка
|
|
К
|
All
|
|
Дата
|
30.10.2004 23:49:25
|
|
Рубрики
|
Древняя история;
|
|
Найден меч на раскопках городища V—VII в Беларуси
Заметка из газеты http://www.nn.by/index.pl?theme=history&article=2004093001
Ён быў адшуканы на месцы раскопак гарадзішча дняпроўска-дзьвінскай культуры (V—VII ст. н.э.) Нікадзімава, што ў Горацкім раёне.
Нікадзімава — адзін з самых дасьледаваных помнікаў гэтага часу. Сёлетні сэзон быў дзясятым па ліку, аднак такая знаходка, як меч, — першая.
Дагэтуль самым старажытным мячом, знойдзеным на тэрыторыі Беларусі, быў клінок з Полацку X ст. У навуковай літаратуры пэўны час асноўнай лічылася вэрсія, што мячы эўрапейскага тыпу — аднаручныя, з шырокім, двухбаковавострым лязом, прыкладна мэтровай даўжыні — праніклі на нашы землі толькі ў VIII—IX ст. і зьяўляліся прывазнымі з тэрыторыі Рэйнскага басэйну. Зьвестак аб вытворчасьці мячоў на тэрыторыі славянскага расьсяленьня ва Ўсходняй Эўропе да XI ст. не існавала.
Пры гэтым даказана, што балты ўжо ў IV—V ст. выраблялі на тэрыторыі сучаснай Літвы падобныя мячы зь мясцовага жалеза. Там былі знойдзены адразу два мячы гэтага пэрыяду. Дняпроўска-дзьвінская культура, носьбітамі якой было насельніцтва Нікадзімава, — гэта таксама балцкая культура. Лёс нікадзімаўскіх пасяленцаў досыць трагічны: верхні культурны слой гарадзішча ўяўляе сабой адно попел з абгарэлымі чалавечымі касьцямі і наканечнікамі стрэл і коп’яў.
Анатоль Седзін не выключае, што прычынай зьнішчэньня гэтага гарадзішча і наагул дняпроўска-дзьвінскай культуры стаўся прыход у Беларусь на сталае пражываньне славянскіх плямён. Падобная вэрсія, праўда, супярэчыць досыць пашыранай «мірнай» вэрсіі расьсяленьня славян па тэрыторыі Беларусі ў VII—IX ст., згодна зь якой нашы продкі доўгі час мірна ўжываліся зь мясцовым балцкім насельніцтвам, паступова яго асымілюючы.
Лiтва! Бацькоускi край, ты як здароўе тое: Не ценiм, маючы, а страцiм залатое