От Любитель Ответить на сообщение
К All Ответить по почте
Дата 21.02.2006 19:40:45 Найти в дереве
Рубрики 1917-1939; Версия для печати

Хотели ли советские власти "отдать" Вильнюс БССР?

Насколько правдоподобно процитированное ниже?

Падчас падрыхтоўкі да захопу Вільні ў верасьні 1939г. усё сьведчыла за тое, што горад аддадуць Савецкай Беларусі. Іван Клімаў, які ўзначальваў савецкую адміністрацыю Заходняй Беларусі, на пачатку верасьня атрымаў паўнамоцтвы абвясьціць Вільню сталіцай Заходнебеларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікіd. 15 верасьня на пасяджэньні беларускага НКВД Вільня разглядалася як частка былых польскіх земляў, што трэба далучыць да БССР. У Віленскім краі акупацыю 17 верасьня і скасаваньне польскіх дзяржаўных інстытутаў падтрымлівалі беларускія, габрэйскія і польскія камуністы. Калі 19 верасьня савецкія войскі ўвайшлі ў Вільню, пачаў ажыцьцяўляцца план перадачы гораду. Савецкія акупацыйныя ўлады вялі прапаганду па-беларуску. Савецкія газеты даводзілі гістарычную абгрунтаванасьць правоў Беларусі на Вільню і тлумачылі, што Вялікае Княства Літоўскае было беларускай дзяржавай. 24 верасьня на сходзе беларускіх актывістаў Клімаў заявіў, што Вільню далучаць да Савецкай Беларусі.12 Людзі, якія шмат ахвяравалі дзеля ідэі беларускай Вільні, радасна віталі гэтае паведамленьне. Што і Вільня, і Беларусь будуць савецкімі, за радасным узрушэньнем, мабыць, забылася.

Сярод перакананых у неабходнасьці перадаць Вільню БССР быў Антон Луцкевіч – заснавальнік народжанай у 1918г. пад нешчасьліваю зоркаю Беларускай Народнай Рэспублікі і вядучы беларускі дзеяч у міжваеннай Польшчы. Усе значныя асабістыя дасягненьні і палітычныя няўдачы Луцкевіча зьвязаныя зь Вільняй. У Вільні ён пачаў сваю палітычную дзейнасьць як сацыял-дэмакрат і патрыёт. У Вільні перад Першай сусьветнай вайной ён дапамагаў заснаваць і рэдагаваць першую беларускую газету. У Вільні ўзначаліў Беларускую Раду, якая ў 1918г. абвясьціла незалежнасьць Беларусі. У Вільні надрукаваў ліст пратэсту супраць інкарпарацыі беларускіх земляў Польшчай пасьля 1921г. У Вільні выкладаў у Беларускай гімназіі (пакуль яго ня звольніла польская адміністрацыя). У Вільні стаяў на чале беларускіх асьветніцкіх арганізацыяў (пакуль яго не арыштавалі польскія ўлады). У Вільні амаль дваццаць гадоў быў дырэктарам Беларускага музею. У Вільні завершыў пераклад Новага Запавету на сучасную беларускую мову. Колішні прыхільнік аднаўленьня ВКЛ, Луцкевіч за два дзесяцігодзьдзі польскага панаваньня пранікся такою агідаю да польскае ўлады, што быў гатовы паверыць: Савецкая Беларусь і савецкая Вільня адпавядаюць гістарычным чаканьням беларускага народуe .13


http://snyder.litvin.org/razdzel4.htm